Беларуская фрыстайлістка выйграла другое срэбра на этапе Кубка свету ў Кітаі

Беларуская фрыстайлістка выйграла другое срэбра на этапе Кубка свету ў Кітаі

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выйграла другі срэбраны медаль на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Кітаі. Срэбра 23-гадовай спартсменцы прынесла адзнака 97,77 балы, перадае БЕЛТА.

Другое золата запар на спаборніцтвах выйграла кітаянка Сю Мэнтао, у яе — 110,77 балаў. Бронзу атрымала яшчэ адна прадстаўніца Кітая Фані Кун з 92,35 баламі.

Іншыя беларускія удзельніцы Кубку свету Ганна Гуськова і Ала Цепер занялі 9-е і 14-е месцы адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі