Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне
![Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/293790908_2609582659177479_8853788744438879091_n.jpg.webp?itok=itWpPxWf)
Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне. Фота з ануляванай пячаткай аб выдварэнні з'явілася ў тг-канале Святланы Ціханоўскай.
Сёння стала вядома, што Карыне ўсё ж атрымаецца застацца ў Бучы, дзе яна жыве пасля пераезду з Беларусі. Пра гэта паведаміла журналістка і дэпутатка Ірпеньскага гарсавету Міхаліна Скорык-Шкароўская.
“У нас ёсць выразны сігнал ад Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, што рашэнне аб яе дэпартацыі ў лапы Лукашэнкі адмененае. Чакаем афіцыйных дакументаў”, — распавяла яна.
Гісторыя з дэпартацыяй Карыны Пацёмкінай з Украіны выклікала вялікі рэзананс. Разам з дзяўчынай разбіраўся з праблемай і прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. Аднак гэта таксама на той момант не дапамагло, хоць у ведамстве паабяцалі вырашыць праблему валанцёркі.
Цяпер Карына, якая была ўзнагароджаная падзякай уладаў Бучы за дапамогу ўкраінцам, можа урэшце працягваць займацца сваімі справамі.
![Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/photo2022-07-1416-56-32.jpg.webp?itok=eQsYL5eq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.