Беларускага трэнера юнацкай зборнай ЗША па барацьбе затрымала іміграцыйная служба

Юрый Дрозд

Юрый Дрозд / fecebook.com

Беларускі спартсмен Юрый Дрозд затрыманы супрацоўнікамі ICE. Цяпер былы трэнер юнацкай алімпійскай зборнай ЗША па барацьбе знаходзіцца ў ізаляцыі. Людзі, якія яго падтрымліваюць, адкрылі тэрміновы збор сродкаў на адваката.

Дрозд з’ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед і падаў на прытулак у 2022 годзе, аднак летам 2025-га атрымаў адмову. Спартсмена змясцілі ў ізалятар. Паводле слоў арганізатараў збору, ён утрымліваецца ва ўмовах працяглай ізаляцыі, што можа негатыўна паўплываць на яго псіхалагічны стан.

Падтрымаць трэнера можна праз платформу GoFundMe.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.