Беларускага трэнера падазраюць у подкупе польскага суддзі

Польскага суддзю Збігнева Марчыка падазраюць у атрыманні хабару ад трэнера моладзевай зборнай Беларусі. Як піша "Беларускі партызан", гаворка ідзе пра адборачны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2004 года. У ім сустракаліся моладзевыя каманды Беларусі і Малдовы. Гульня прайшла 29 сакавіка 2003 года ў Барысаве і завяршылася з лікам 3:1 на карысць гаспадароў. Усе  тры галы малдаванам тады забіў Ігар Ражкоў.
 
Інфармацыя пра подкуп суддзі Марчыка з'явілася ў дакументах ўроцлаўскіх праваахоўнікаў. Паводле іх, за перамогу беларусаў польскі суддзя атрымаў спартовую вопратку (торбу, куртку, майку, буцы) і неназваны ім іншы аб'ём асабістай выгады.

Дарэчы, суддзя Марчык стаў першым прадстаўніком польскага футболу, які пайшоў на супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі і распавёў усё, што ведае, пра гандаль матчамі.

Дарэчы, "маладзёжкай" тады кіраваў Юры Пунтус. Але следства не ўдакладняе, хто з беларускіх трэнераў кантактаваў з польскім суддзём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі