Беларускага разносчыка піцы ў Гданьску абражалі за тое, што ён украінец

Беларускага разносчыка піцы ў Гданьску абражалі за тое, што ён украінец

Беларус Аляксандр Мацвейчык, які жыве ў Гданьску, зазнаў напад на нацыянальнай глебе. Гэта адбылося сёлета ў верасні, піша wmeritum.pl.

Мацвейчык працуе разносчыкам піцы. Аднаго разу ён даставіў піцу на замову і вяртаўся ў рэстаран, калі яму затэлефанавала кельнерка і паведаміла, што ў замову забылі дадаць соўсы. 

Мужчына ўзяў соўсы і вярнуўся на ранейшы адрас. Аднак кліенты, якія спярша былі ветлівымі, на другі раз паводзіліся ўжо зусім іначай. 

"Адчынілі дзверы і пачалі крычаць на мяне: "Украінец, ты мусіш прывозіць соўсы тады ж, калі і піццу. А піццы ўжо няма, і што мы з гэтым зробім?" Я аддаў соўсы, папрасіў прабачэння і развітаўся", — кажа Мацвейчык. 

Аднак мужчыны пайшлі за ім на лесвічную клетку. Занепакоены беларус стаў здымаць усё на мабільнік, аднак адзін з мужчын выбіў у яго з рукі тэлефон. Ён задаў разносчыку пытанне: "Ты ўкраінец ці паляк?" Мацвейчык адказаў: "Не мае значэння. Я чалавек". У адказ на гэта ён пачуў: "Для мяне, с...ка, мае значэнне". 

Пасля скаргі беларуса паліцыя затрымала 41-гадовага паляка. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі