Беларускага хакеіста Стася і яго жонку пабілі на карпаратыве

Беларускага хакеіста Стася і яго жонку пабілі на карпаратыве

На навагоднім капрпаратыве омскага хакейнага клуба "Авангард" адбылася бойка. У ёй пацярпелі беларускі спартовец Андрэй Стась, які выступае за гэты клуб, і яго жонка экс-гімнастка Валерыя Курыльская, піша nn.by са спасылкай на расійскія СМІ. 

Паведамляецца, што спартоўцы сабраліся на карпаратыў у адным з рэстаранаў. Некаторыя выпілі, і ў выніку Міхаіл Фісенка пабіўся з Андрэем Стасем. Калі жонка Стася палезла разнімаць бойку, то яе ў твар стукнуў абаронца "Авангарда" Максім Чудзінаў.

Прычынай бойкі гульцоў называецца "вайна" хакеістаў з беларускім трэнерам Андрэем Скабелкам, якога каманда фактычна выжыла з клуба. Паводле чутак, Андрэй Стась не ўдзельнічаў у "змове" супраць трэнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі