Беларускае журы Еўрабачання: У наступным годзе трэба пасылаць Кірчука

Сябра нацыянальнага журы Еўрабачання Сяргей Маліноўскі ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў свой погляд на беларускі выступ на конкурсе.
На думку галоўнага рэдактара газеты “Антэна”, віной усяму — рэгіянальны патрыятызм:

Сяргей Маліноўскі: “Гэтым разам нам, на жаль, вельмі не пашанцавала, таму што было шмат скандынаўскіх і балканскіх краін. Я лічу, што мы менавіта з-за гэтага не прайшлі. Таму што яны аддавалі лепшыя ачкі адно аднаму, не звяртаючы ўвагі на тое, што нумары часам былі слабымі”.

Музычны крытык лічыць, што найлепшай кандыдатурай на Еўрабачанне ў наступным годзе будзе Іван Кірчук:

Сяргей Маліноўскі: “Пасля прагляду гэтых паўфіналаў, я больш чым упэўнены, што наступным разам на конкурс трэба пасылаць Івана Кірчука. Ён будзе выбівацца з агульнай спяваючай “гоп-кампаніі”. І я ўпэўнены, што ён запомніцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі