Беларускае выдавецтва пацярпела ад каранавіруса

Беларускае выдавецтва пацярпела ад каранавіруса

“Мы першае беларускае выдавецтва, якое пацярпела ад каранавіруса”, — такая аб’ява з’явілася раніцай 25 лютага на старонцы выдавецтва “Янушкевіч” у Фэйсбуку. 

“Мы ўсёй камандай збіраліся ехаць на Балонскую кніжную дзіцячую выставу ў Італіі, якакая павінна была праходзіць з 30 сакавіка па 2 красавіка. Ужо былі ўзятыя квіткі, але ўчора з-за эпідэміі каранавіруса яе перанеслі на пачатак траўня”, — тлумачыць Еўрарадыё дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч

Ён звяртае ўвагу, што Балонская выстава — найбольшы форум дзіцячай кнігі ды ілюстратараў, другі ў свеце пасля Франкфурцкай выставы. 

“Я ўвогуле не памятаю, каб беларускія выдавецтвы афіцыйна ці паўафіцыйна былі на ёй, — кажа выдавец. — Да Франкфурта ды Лондана даяжзджалі, да Балонні — не чуў. Мы вырашылі ехаць, каб паглядзець, што зараз у трэндах, у якім кірунку развіваецца дзіцячая кніга ў свеце, адпаведна — зрабіць высновы. Магчыма, мы ўжо маглі б заключыць нейкія дамоўленасці па выданні кніг на беларускай мове. У нас ужо было запланавана каля пяці сустрэч з замежнымі выдавецтвамі з Нарвегіі, Польшчы, Англіі і гэтак далей. А тут такі аблом!”

Янушкевіч спадзяецца, што ў траўні выстава ўсё ж адбудзецца. 

Як паведамлялася раней, у Італіі на выходных зарэгістраваны выбух каранавіруса — больш за 220 хворых адразу. Беларускія ўлады ўзмацнілі кантроль за тымі, хто прыбывае ў нашу краіну з Італіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі