Беларускае войска пачало трэніравацца пераходзіць з мірнага часу на ваенны

Беларускае войска пачало трэніравацца пераходзіць з мірнага часу на ваенны

Узброеныя сілы Беларусі пачалі трэніравацца пераходзіць з мірнага часу на ваенны. Мінабароны патлумачыла, што заняткі па баявой гатоўнасці праводзяцца пасля чарговага прызыву на вайсковую службу.

“Агульная накіраванасць заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання”, — сказалі ў ведамстве.

Тым часам за падобнымі трэніроўкамі ўважліва сочаць за мяжой. Пра сённяшняе паведамленне Мінабароны РБ напісала Reuters. Інфармагенцтва дадае, што "Беларусь з'яўляецца блізкім саюзнікам Расіі і дазволіла ёй пачаць паўночны этап свайго нападу на Украіну 24 лютага з беларускай тэрыторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі