Беларускае трыо сёння выступіць на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне"

Сёння на Кіпры пройдзе Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2008". Беларусь на ім прадставіць трыо ў складзе 12-гадовай Дар'і Надзінай, 11-гадовай Аліны Молаш і 12-гадовай Карыны Жуковіч з песняй "Сэрца Беларусі".
Прамая трансляцыя конкурсу пачнецца на Першым канале ў 21.15. У якасці спецыяльнага госця на дзіцячым "Еўрабачанні-2008" плануе выступіць пераможца дарослага конкурсу Дзіма Білан.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі