Вы тут

Беларускае слова ад спеву: вольныя Купалаўцы віншуюць з Днём роднай мовы

Скрыншот з роліка вольных Купалаўцаў

Былыя акторы Купалаўскага тэатра — свабодныя Купалаўцы — запісалі кранальны ролік да Міжнароднага дня роднай мовы. У ім гучыць верш Рыгора Барадуліна "Беларускае слова ад спеву".

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны UNESCO ў 1999-м годзе. Беларусы таксама радасна штогод далучаюцца да яго, праводзячы акцыі ў сацсетках і ладзячы спецыяльныя івэнты з гэтай нагоды.

Дарэчы, у 18:00 на Youtube-канале  Святланы Ціханоўскай пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка. Палітык зачытае яе сама. Далучыцца да акцыі можа кожны. Для гэтага трэба зрабіць фота свайго аркуша з дыктоўкай і адзначыць Святлану.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.