Беларуска Вера Лапко выйшла ў фінал юніёрскага Australian Open

Беларуска Вера Лапко выйшла ў фінал юніёрскага Australian Open

Беларуская тэнісістка Вера Лапко стала фіналісткай юніёрскага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Як паведамляе БЕЛТА, спартсменка, якая займае 533-е месца ў рэйтынгу WTA, згуляе ў фінале супраць славачкі Тэрэзы Міхалікавай (563).

На шляху да фіналу Лапко перамагла аўстралійку Міхаэлу Хает (без рэйтынгу), кітаянку Джыа Рэн (без рэйтынгу), японку Чыхіра Мурамацу (890), расіянку Ганну Калінскую (597) і аўстралійку Сару Томіч (452).

Пасля завяршэння выступу на Australian Open Вера Лапко ў складзе зборнай Беларусі пачне падрыхтоўку да гасцявога матчу першага раўнда ІІ Кубка Федэрацыі Сусветнай групы супраць Канады. Апроч яе ў склад беларускай зборнай уключаныя Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч. Сустрэча пройдзе 6-7 лютага ў канадскім Квебеку.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі