Беларуска Рыта Турава прызнаная найлепшым хадаком мінулага паўгоддзя

Міжнародная асацыяцыя лёгкай атлетыкі апублікавала вынікі "Race Walking Challenge" — шпатэтапнага спаборніцтва мацнейшых хадакоў свету.
Пераможцамі паўгадавога тура сталі беларуска Рыта Турава і аўстраліец Люк Адамс. Тур уключаў у сябе восем этапаў, у тым ліку чэмпіянат свету ў Японіі і фінал у Саранску. Каб прэтэндаваць на прызы, неабходна было прыняць удзел прынамсі ў палове спаборніцтваў.

На кожным з іх заліковыя ачкі атрымоўвалі спартоўцы, якія занялі месцы з першага па дзесятае. У агульны залік ішлі чатыры лепшыя паказчыкі. Рыта Турава выступала чатыры разы і штораз фінішавала першай.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі