Беларуска-літоўская мяжа павялічылася на 29 кіламетраў

Урад Беларусі зацвердзіў дакументы па дэмаркацыі мяжы з Літвой. Пакет дакументаў, падрыхтаваных змешанай камісіяй, складаецца з 25 тамоў. 
Фізічная дэмаркацыя мяжы паміж краінамі была завершаная яшчэ ў сакавіку 2006 года. Менавіта тады быў пастаўлены апошні памежны знак (азёрны буй) на возеры Гілута на Віцебшчыне.

Праведзеныя геадэзічныя працы дапамаглі ўдакладніць дадзеныя пра даўжыню беларуска-літоўскай мяжы. Як высветлілася, яе працягласць складае амаль 679 кіламетраў. А раней лічылася, што даўжыня мяжы не перавышае 650 кіламетраў.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі