Беларуска фінішавала трэцяй на марафоне “Салідарнасці” ў Польшчы

Для таго, каб прабегчы 42 кіламетры, беларусцы спатрэбілася амаль 3 гадзіны, паведамляюць польскія СМІ.  





Год таму, на гэтым самым марафоне, беларуска была першай.





У мерапрыемстве прыняла ўдзел рэкордная колькасць спартоўцаў — 778 чалавек.





Марафон прымеркаваны да гадавіны страйку рабочых у 1980 годзе на Гданьскай верфі. У выніку падаўлення бунту міліцыяй было забіта больш за 40 чалавек.