Беларуска Дар'я Блашко ў Аўстрыі выйграла спрынт на юніёрскім Кубку IBU
![Беларуска Дар'я Блашко ў Аўстрыі выйграла спрынт на юніёрскім Кубку IBU](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_734405_big.jpg.webp?itok=Gypz5EnA)
Беларуска Дар'я Блашко ў Аўстрыі выйграла спрынт на этапе юніёрскага Кубку міжнароднага саюза біятланістаў (IBU). Яна хутка бегла па лыжні (14 хв. 45,20 сек.) і трапна страляла на агнявых рубяжах. Як адзначае БЕЛТА, сімвалічна, што Блашко і стартавала ў гонцы пад першым нумарам. Астатнія беларускія біятланісткі занялі месцы ад 28-га да 45-га.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета ў лютым Дар'я Блашко заваявала два залатыя медалі на хатнім чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў (гл. відэа).
Фота: БЕЛТА