Беларусізацыя на Гродзеншчыне скончылася

вакол ініцыятывы пашырыць выкарыстанне беларускай мовы сярод сваіх падначаленых – паведамляе “Газета Слонімская”.

Падчас прэс-канферэнцыі Шапіра заявіў, што ў Беларусі кожны мае права выбару мовы, і ніхто не абавязаны адказваць за тое, што не размаўляе па-беларуску. Ён быў непрыемна ўражаны каментарамі ў медыях наконт сваёй ініцыятывы. Выказванні пра тое, што беларусізацыя пачалася пасля звароту Таварыства беларускай мовы Шапіра назваў спекуляцыяй. І дадаў, што прыпыніў гэтую практыку, паведамляе belsat.eu .

Раней Шапіра абвесціў аб намеры аднавіць у Горадні беларускамоўныя
класы ў школах, а таксама загадаў два тыдні на месяц весці паседжанні
аблвыканкаму па-беларуску.