Беларусаў, якія могуць увезці з ЕС легкавік па льготнай разтаможцы, стала больш

Беларусаў, якія могуць увезці з ЕС легкавік па льготнай разтаможцы, стала больш

Унесены змены ва ўказ кіраўніка дзяржавы № 140 ад 10 красавіка 2019-га "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў". Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы дакумент (указ № 188), які пашырае спіс асоб, якія маюць права на кампенсацыю 50% мытных пошлін, падаткаў за ўвоз у нашу краіну транспартных сродкаў. Дагэтуль такое права мелі шматдзетныя бацькі, інваліды першай і другой груп. Цяпер да іх далучылі бацькоў (альбо усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (ці папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў (ва ўзросце да 18 гадоў).

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы адзначае, што дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян Беларусі.

Як паведамляе TUT.by, у красавіку 2020-га рынак продажу новых аўтамабіляў у нашай краіне зафіксаваў падзенне на 55%. Прагназуецца і далейшае зніжэнне продажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі