Беларусаў эвакуіруюць з сектара Газа

Ізраільскія вайскоўцы разлічваюць сёння эвакуіраваць усіх беларусаў, якія пажадалі пакінуць сектар Газа. Пра гэта паведамляе Першы канал. Большасць з іх - жанчыны, якія выйшлі замуж за палесцінцаў, і іх дзеці. Дапамогу беларусам аказвае міністэрства замежных спраў нашай краіны праз амбасаду ў Тэль-Авіве. Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў цесным кантакце з дыппрадстаўніцтвамі Расіі і Украіны. З імі дасягнута дамоўленасць наконт аказання магчымага садзейнічання ў эвакуацыі грамадзян нашай краіны.

Па словах беларускага амбасадара ў Ізраілі Ігара Ляшчэні, нашых грамадзянаў будуць эвакуіраваць на расійскіх або ўкраінскіх самалётах.

Ляшчэня: “Грамадзянаў беларусі прапускаюць праз памежны пераход Эрэц, затым на аўтобусах вязуць у Іарданію, і ў аэрапорце Аман іх будзе чакаць расійскі або ўкраінскі спецыяльны рэйс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі