Беларусам, затрыманым з БЧБ-сцягам на стадыёне "Лужнікі", пагражае штраф і арышт

Беларусам, затрыманым з БЧБ-сцягам на стадыёне "Лужнікі", пагражае штраф і арышт

Двух беларусаў, якія ўчора разгарнулі БЧБ-сцяг на маскоўскім стадыёне "Лужнікі", пакінулі на ноч у аддзяленні паліцыі. На іх склалі пратаколы за "грубае парушэнне правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў", здзейсненае замежнымі грамадзянамі (частка 5 артыкула 20.31 КаАП РФ).

Паводле гэтага артыкула ім пагражае штраф ад 10 000 да 20 000 расійскіх рублёў (340-680 беларускіх) ці арышт на 15 сутак. І тое, і другое — з "адміністрацыйным выгнаннем за межы Расійскай Федэрацыі".

Сам інцыдэнт адбыўся 22 жніўня. Пасійская паліцыя затрымала ў Маскве двух футбольных заўзятараў з Беларусі. Хлопцы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на стадыёне "Лужнікі" падчас матча па пляжным футболе Беларусь — Швейцарыя. Дарэчы, беларускія футбалісты прайгралі той матч з лікам 3:7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі