Беларусам забароняць наведваць памежныя раёны Гомельшчыны

Забарона будзе дзейнічаць усё лета — з 1 чэрвеня па 31 жніўня / Еврорадио
Забарона будзе дзейнічаць усё лета — з 1 чэрвеня па 31 жніўня / Еврорадио

Дзяржпамежкамітэт забароніць беларусам наведваць тры раёны Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня, гаворыцца на сайце ведомтсва.

Афіцыйная прычына такой забароны — “забеспячэнне памежнай бяспекі”. Мяркуецца, што забарона будзе доўжыцца ўсё лета — да 31 жніўня.

“Часова абмяжоўваецца заезд (уваход), часовае знаходжанне грамадзянаў у памежнай палосе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці”, — гаворыцца ў заяве ўстановы.

Атрымаць пропускі ў памежную палосу таксама будзе нельга. Забарона не датычыцца тых, хто працуе ў гэтых раёнах ці ахоўвае тут мяжу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі