Беларусам з нізкім дастаткам абяцаюць зніжку ў 10% на сацыяльна значныя тавары

Беларусам з нізкім дастаткам абяцаюць зніжку ў 10% на сацыяльна значныя тавары

Беларусам з нізкім дастаткам абяцаюць зніжку ў 10% на сацыяльна значныя тавары. Адпаведнае пагадненне падпісалі 16 гандлёвых сетак і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.

"Упершыню рэалізуем падобнае пагадненне", — заўважыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, чыноўнікаў падштурхнуў рост коштаў на прадукты харчавання, які працягваецца. "Уразлівым катэгорыям насельніцтва" вырашылі "дапамагаць спраўляцца з гэтым".

Пагадненне ўжо падпісалі такія сеткі як "Дабраном" ("Капеечка", "Маяк"), "Санта Рытэйл", "БелВілесдэн" ("Гіпа"), "Еўрагандаль", "Віталюр", "БелМаркетКомпані".

На якія прадукты харчавання будзе распаўсюджвацца анансаваная зніжка, стане вядома пазней.

Як вядома, у Беларусі зноў дзейнічае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары (хлеб, свініна, малако, смятана, тварог, кефір, мука, цукар і г. д.).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі