Беларусам ў расійскіх калоніях прапануюць адбываць пакаранне на радзіме

У Расіі пачалі пазбаўляцца ад замежнікаў у калоніях

У Расіі пачалі пазбаўляцца ад замежнікаў у калоніях / kommersant.ru

Замежнікам, якія знаходзяцца ў расійскіх калоніях, прапануюць адбываць пакаранне на радзіме. Яны павінны даць на гэта пісьмовую згоду, пішуць "Важные истории" са спасылкай на крыніцу ў адной з калоній і на праваабаронцу Івана Асташына.

Па звестках выдання, супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў абыходзяць зняволеных з Беларусі, Украіны, краін Цэнтральнай Азіі і Захаду. У ПК-17 у Мардовіі кіраўніцтва калоніі выклікала да сябе ўсіх зняволеных-замежнікаў пад падставай "вывучэння статыстыкі" і прапанавала напісаць заявы на адпраўку ў зняволенне ў свае краіны. Пасля гэтага пачалі рыхтаваць да адпраўкі на радзіму зняволенага з Беларусі.

Здарылася кур'ёзная сітуацыя. Супрацоўнікі ФСВП прымусілі пісаць заявы ўсіх замежнікаў, нават тых, хто асуджаны за шпіянаж.

Мяркуецца, што Федэральная служба выканання пакаранняў РФ спрабуе праз высылку замежнікаў прадухіліць новыя выпадкі захопу закладнікаў у пенітэнцыярных установах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі