Беларуса, якога ў Маскве судзілі за бела-сіні сцяг, зноў затрымалі

Дзмітрый Галаўлеў запусціў у небе над Масквой сцяг легіёна "Свабода Расіі" / калаж 24tv.ua
Цяпер на яго склалі пратакол аб прапагандзе нацысцкай сімволікі.
Беларуса Дзмітрыя Галаўлёва затрымалі на выхадзе са спецпрыёмніка, дзе ён адбываў арышт за бела-сінія шарыкі і сцяг, паведамляе рэсурс ОВД-Инфо. Паводле звестак рэсурсу, "Галаўлёў выходзіў са спецпрыёмніка, аднак на выхадзе яго забралі людзі ў цывільным на легкавой машыне".
У першы раз яго арыштавалі на 15 сутак за хуліганства. Гэтым разам на яго склалі пратакол паводле артыкула аб прапагандзе нацысцкай сімволікі (ч.1 арт. 20.3 КаАП РФ). І зноў арыштавалі на 15 сутак.
Бела-сіні сцяг — гэта сімвал легіёну" Свабода Расіі", які ваюе на баку Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.