Беларуса ў Польшчы будуць судзіць за антыўкраінскія правакацыі

Беларус, якога будуць судзіць у Польшчы за антыўкраінскія правакацыі / facebook.com, Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін
Беларус, якога будуць судзіць у Польшчы за антыўкраінскія правакацыі / facebook.com, Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін

Ураджэнца Беларусі Арцёма Д. будуць судзіць у Польшчы за публічную абразу групы асоб па прыкмеце іх нацыянальнасці. Пра гэта паведамляе ў сацсетках польскі Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін.

Гаворыцца, што беларус, які называў сябе "журналістам", неаднаразова публічна абражаў украінскіх бежанцаў, вітаў Пуціна і вайну, якую ён вёў супраць незалежнай Украіны.

"Калі ўкраінцы пратэставалі супраць пасла РФ, Арцём д. з'явіўся на месцы, крычучы на іх "фашысты" і "бандэраўцы". Расійскае і беларускае тэлебачанне ахвотна ўспрыняла гэта як "голас сапраўдных палякаў", — адзначаюць праваабаронцы.

Калі ж Арцёма арыштавалі за нявыплату штрафу, Беларуская тэлевізія заявіла, быццам журналіста караюць за крытыку дзейнасці дзяржаўных установаў.

Дарэчы, Арцём звяртаўся і ў Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзін. Ён заяўляў, нібыта яго пераследуюць праз яго нацыянальнасць, але ніякіх доказаў не прывёў. Пасля гэтага ён запісаў відэа пра тое, што польскія праваабаронцы нічога не робяць для пацярпелага ад нацыянальнай нянавісці.

Калі ж беларус стаў публічна фантазіяваць, як абалье кіслатой супрацоўніцу Цэнтра, праваабаронцы заявілі на яго ў паліцыю.

Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага. З 2011 года ён жыве ў Польшчы. Як распавядалі СМІ, 9 траўня ён нападаў на ўкраінцаў, якія з жоўта-блакітным сцягам пратэставалі супраць удзелу расійскага амбасадара ў акцыі калі помніка савецкім салдатам у Варшаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі