Беларусь збіраецца арганізаваць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты праз Літву

"Белнафтахім" вывучае магчымасці арганізацыі альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусь праз літоўскі порт Буцінге. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні канцэрна Ўладзімір Волкаў.
Паводле яго словаў, гэта робіцца "ў мэтах дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў з беларускага боку".

Тэлеканал СТВ
адзначае, што ў цяперашні час вядуцца перамовы з замежнымі кампаніямі. Пастаўкі нафты праз Літву будуць наладжаныя пры ўмове "эканамічнай мэтазгоднасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі