Беларусь займае 2-е месца па кантрабандзе ў ЕС цыгарэт

Беларусь займае 2-е месца па кантрабандзе ў ЕС цыгарэт

Беларусь займае 2-е месца па кантрабандзе ў Еўрасаюз цыгарэт. Пра гэта сведчыць штогадовая справаздача аб нелегальным гандлі тытунёвымі вырабамі The Project Sun. У ёй адлюстраваны лічбы па выніках 2016 года. Першае месца ва Украіны — 5,8 млрд нелегальных цыгарэт, пастаўленых у ЕС, Беларусь займае другі радок з 4,8 млрд цыгарэт, Алжыр на трэцім месцы — 3,2 млрд, чацвёртае месца ў Расіі — 1,1 млрд, пяты радок займае Малдова — 0,9 млрд цыгарэт. Як інфармуе сайт zdg.md, эксперты тлумачаць такую сітуацыю нізкай цаной на цыгарэты ў згаданых краінах і невысокімі акцызамі на тытунёвыя вырабы ў параўнанні з краінамі Еўрапейскага саюза.

Адзначаецца, што агульны аб’ём паставак тытунёвай кантрабанды ў Еўрасаюз у 2016 годзе зменшыўся на 15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі