Беларусь застанецца ў зоне свабоднага гандлю з Украінай

Беларусь застанецца ў зоне свабоднага гандлю з Украінай

Беларусь не будзе ўслед за Расіяй выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Украінай з 1 студзеня 2016 года. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на гандлёвага прадстаўніка Украіны Наталлю Мікольскую.

У Беларусі зараз знаходзіцца ўкраінская дэлегацыя, якая абмяркоўвае пытанні ўзаемнага гандлю. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, абмяркоўваецца і механізм зняцця абмежавальных мераў ва ўзаемным гандлі. Беларускую частку працоўнай групы ўзначальвае першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, украінскую — намесніца міністра эканамічнага развіцця і гандлю, гандлёвы прадстаўнік Украіны Наталля Мікольская.

У сваім твітары ўкраінская чыноўніца напісала: "На сустрэчах абмеркавалі ўсе набалелыя гандлёвыя пытанні. Галоўнае — Рэспубліка Беларусь не будзе выходзіць з ЗСГ з Украінай".

Зона свабоднага гандлю існуе ў рамках Садружнасці Незалежных дзяржаў. Расія выходзіць з гэтай зоны ў дачыненні з Украінай з 1 студзеня 2016 года. Гэта патлумачанае тым, што з гэтага часу пачне дзейнічаць гандлёва эканамічны радзел Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам.

Фота: rstk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі