Беларусь заняла другое месца па росце спажывецкіх цэнаў

Другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн заняла Беларусь паводле вынікаў студзеня-лістапада 2009 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі. На працягу першага квартала Беларусь першынствавала па гэтым паказчыку, па выніках красавіка саступіла першынство Украіне, у чэрвені прапусціла наперад Расію, а ў кастрычніку зноў апярэдзіла яе.

Ва Украіне цэны выраслі з пачатку года на 11,3%, у Беларусі — на 8,7%, у Расіі — на 8,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі