Вы тут

Беларусь заняла 82-е месца ў Індэксе карупцыі

Беларусь у Індэксе ўспрымання карупцыі / transparency.org

У Індэксе ўспрымання карупцыі за 2021 год Беларусь заняла 82-е месца. Гэты Індэкс штогод складае арганізацыя Transparency International. Агулам у Індэксе разглядаюцца 180 дзяржаваў.

Беларусь дзеліць 82-е месца з Трынідад і Табага і Усходнім Тыморам. Беларусь атрымала 41 бал з 100 — гэта на 6 балаў менш, чым у 2020-м.

З нашых суседзяў Расія заняла 136-е месца (нароўні з Малі, Ліберыяй і Анголай), Украіна — 122-е, Польшча — 42-е, Літва — 34-е, Латвія — 36-е.

Найменш карумпаванай сярод постсавецкіх краін аказалася Эстонія — у яе 13-е месца. Першую тройку склалі Данія, Новая Зеландыя і Фінляндыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.