Беларусь забараніла эксплуатацыю расійскага нафтаправоду "Унеча-Вентспілс"

Эксплуатацыя беларускага ўчастку нафтапрадуктаправоду "Ўнеча-Вентспілс", які належыць прадпрыемству "Захадтранснафтапрадукт", прыпыненая Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях з 17 ліпеня. Прычына — у яго нездавальняючым тэхнічным стане, паведамляе АФН. Па словах прадстаўнікоў МНС, пасля апошняй дыягностыкі прадуктаправоду, праведзенай нямецкай фірмай, было выяўлена больш за 1082 дэфекты. Іх трэба было выправіць да 17 ліпеня 2009 года. Тым не менш фірма "Захадтранснафтапрадукт" выправіла толькі 254 дэфекты, або 23,5%. Таму выратавальнікі спынілі дзейнасць нафтаправоду.

Нагадаем, што першая ўцечка дызельнага паліва з нафтаправоду была зафіксаваная 23 сакавіка 2007 года. Частка дызельнага паліва патрапіла ў прыток Заходняй Дзвіны — раку Ула і забрудзіла яе на працягласці 15 км.

Другая аварыя адбылася 14 лютага 2008 года на 422-м км магістральнага трубаправода "Унеча-Роўна". Тады адбылася ўцечка каля 70 куб.м дызпаліва на плошчы 100 кв.м. Пасля дзвюх аварый Мінпрыроды выступіла з ініцыятывай прыпыніць эксплуатацыю нафтаправоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі