Беларусь - за Расію ў пытанні з супрацьракетнымі сістэмамі ЗША - Лукашэнка

Афіцыйны Мінск падтрымлівае Расію ў пытанні запланаванага размяшчэння ў Еўропе элементаў сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы паседжанне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Лукашэнка таксама паабяцаў цесна каардынаваць свае дзеянні з расійскім бокам па адаптацыі Дамовы пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе, мараторый на выкананне якога Расія ўвяла 12 снежня.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі