Беларусь яшчэ не ведае, ці паедзе замест Расіі на Алімпіяду-2018

Беларусь яшчэ не ведае, ці паедзе замест Расіі на Алімпіяду-2018

У Беларускай федэрацыі хакея яшчэ не ведаюць, ці паедзе наша зборная на Алімпіяду ў Пхенчхане ў 2018 годзе замест Расіі. 

Як вядома, расійскую зборную па хакеі могуць адхіліць ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях. Пра гэта заявіў прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль. Прычынай стаў допінг-скандал з расійскімі камандамі на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе. У адпаведнасці з рэйтынгам расійскую каманду можа замяніць зборная Беларусі.

У прэс-цэнтры Беларускай федэрацыі хакея журналісту Еўрарадыё сказалі, што каментароў на гэтую тэму не даюць,  пакуль Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) і Міжнародны алімпійскі камітэт не прымуць рашэнне.

Супрацоўніца прэс-цэнтра: "Рашэнне будзе прынятае з пятага па сёмага снежня. Таму ніякіх афіцыйных каментароў мы проста некампетэнтныя даваць".

У залежнасці ад рашэння ІІХФ і МАК будзе прымаць рашэнне і беларуская федэрацыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі