Беларус, якога затрымлівалі за стральбу ў Гдыні, пачаў справу пра захоп зброі

Беларус, якога затрымлівалі за стральбу ў Гдыні, пачаў справу пра захоп зброі

У польскай Гдыні раённая пракуратура пачала справу пра захоп агнястрэльнай зброі і парушэнне цялеснай недатыкальнасці беларуса Сцяпана Свідэрскага. Заяву падаў сам хлопец, паведамляе tut.by.

Беларус кажа, што спярша пракуратура адмовілася пачынаць справу паводле яго заявы. Гэтае рашэнне ён абскардзіў у судзе.

Здарэнне са стралянінай адбылося 14 лістапада 2017 года ў офісе інфармацыйнага агенцтва Thomson Reuters у Гдыні. Там наш суайчыннік працаваў аналітыкам. Пасля гэтага інцыдэнту Свідзерскага затрымалі і абвінавацілі ў замаху на забойства. Дарэчы, абвінавачанне дагэтуль не знятае. 

Сам Свідзерскі заяўляе пра сваю невіноўнасць. У маладога чалавека быў дазвол на нашэнне зброі. Ён вяртаўся з трэніроўкі на працу, нёс зброю ў футарале. Па словах хлопца, зброю ў футарале ўзяў іншы чалавек, а ён спрабаваў перашкодзіць гэтаму. Згодна з законам, гаспадар абавязаны сачыць за зброяй і ў выпадку страты вымушаны быў бы адказваць.

Па словах Свідзерскага, чалавек са зброяй адыходзіў і апынуўся каля дзвярэй у калідор — узнікла небяспека, што ён знікне з поля зроку. Таму хлопец стрэліў, пастараўшыся не прычыніць нікому шкоды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі