Вы тут

Беларус Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу ў АХЛ (відэа)

Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/BingDevils

Беларус Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу ў АХЛ. Каманда "Бінгемтон", за якую ён выступае, выйграла ў "Хартфорда" — 5:3 (2:0, 1:3, 2:0). За 22 секунды да фінальнага свістка Ягор адправіў шайбу ў пустую браму.

Шаранговіч згуляў ужо два матчы і набраў у іх 2 ачкі (адна закінутая шайба і адна галявая перадача).

Ягору Шаранговічу 20 гадоў. Ён — ураджэнец Мінска. З 2017-га выступаў за мінскае "Дынама". За акіян з'ехаў летам сёлета. Шаранговіч — нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі.