Беларусь выйшла наперад у матчы Кубка Дэвіса супраць Македоніі

Беларускія тэнісісты выйшлі наперад у матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць зборнай Македоніі. 11 ліпеня ў парнай сустрэчы Максім Мірны і Аляксандр Буры за паўтары гадзіны перамаглі Лазара Магдынчава і Дзімітара Грабулоскі з лікам 6:1, 7:6 (7:2), 6:1.

Напярэдадні Андрэй Васілеўскі саступіў Дзімітару Грабулоскі — 7:5, 7:6 (7:2), 3:6, 6:7 (5:7), 3:6, а Уладзімір Ігнацік выйграў у Лазара Магдынчава — 6:2, 7:5, 6:3.

У нядзелю пройдуць апошнія сустрэчы: Ігнацік згуляе з Грабулоскі, а Васілеўскі — з Магдынчавым, паведамляе агенцтва "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі