Беларусь вядзе перамовы з Расіяй і Украінай па імпарту электраэнергіі

Беларусь пачала перамовы з Расіяй і Украінай па пытанні імпарту ў 2008 годзе электраэнергіі. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер Аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення "Белэнерга" Уладзімір Кардуба. Ён адзначыў, што сёлета Беларусь не зможа рэалізаваць кантракт аб пастаўках электраэнергіі, падпісаны з Украінай. Паўднёвая суседка па аб'ектыўных прычынах у чэрвені спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.

Пры гэтым з запланаваных 1,5 мільярда кілават гадзін упершым паўгоддзі Беларусь набыла толькі 900 мільёнаў кілават электраэнергіі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі