Беларусь узнялася з 45-га на 38-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Беларусь узнялася з 45-га на 38-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ў рэйтынгу Кубка Дэвіса ўзнялася з 45-га на 38-е месца, перадае БелаПАН. Новы рэйтынг быў апублікаваны 19 верасня.

Палепшыць свае пазіцыі ў рэйтынгу беларускім тэнісістам дапамагла перамога над зборнай Даніі ў мінулыя выходныя. У трэцім крузе II групы Еўра-Афрыканскай зоны нашыя спартоўцы атрымалі перамогу з лікам 4:1 і выйшлі ў I групу ЕАЗ, дзе выступяць у сезоне-2017.

Дарэчы, дацкая зборная апусцілася з 39-га на 43-і радок.

Дзясятку лідараў складаюць Вялікабрытанія, Аргенціна, Чэхія, Швейцарыя, Харватыя, Францыя, Бельгія, Сербія, Аўстралія ды Італія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі