Вы тут

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Астравамі

Падчас падпісання дакумента / mfa.gov.by

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Астравамі, інфармуе прэс-служба МЗС. Цырымонія прайшла 9 снежня у Пастаянным прадстаўніцтве нашай краіны пры ААН у Нью-Ёрку. Ад Беларусі подпіс пад дакументам паставіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў, а ад Садружнасці Багамскіх Астравоў — яе пастаянная прадстаўніца пры ААН Шэйла Кэры. Былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва краін і ў палітычнай, і ў эканамічнай галінах.

Садружнасць Багамскіх Астравоў — дзяржава, якая знаходзіцца ў Атлантычным акіяне на поўнач ад Карыбскага мора і Кубы. Яна аб'явіла незалежнасць у 1973 годзе. Агулам у склад архіпелага ўваходзіць да 700 астравоў. Насельніцтва складае больш за 385 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.