Беларусь упершыню наведае міністр абароны Туркменістана

Першы афіцыйны візіт міністра абароны Туркменістана ў Беларусь адбудзецца 21-25 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага вайсковага ведамства. Мэта візіту - правядзенне перамоў па пытаннях развіцця вайсковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

У межах візіту адбудзецца сустрэча міністра абароны Туркменістана Агагельды Мамедгельдыева з міністрам абароны Беларусі Леанідам Мальцавым і старшынёй Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Мікалаем Азаматавым.

Дэлегацыя Узброеных сіл Туркменістана наведае Вайсковую акадэмію, 61-ю знішчальную авіяцыйную базу, Кіналагічны цэнтр, 558-ы авіярамонтны завод.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі