Беларус у Варшаве кінуў польскі сцяг сабакам, а потым таптаў яго

Беларус у Варшаве кінуў польскі сцяг сабакам, а потым таптаў яго

Паліцыя Варшавы затрымала грамадзяніна Беларусі за абразу польскага сцяга, піша wprost.pl.

Здарэнне адбылося 14 жніўня на вуліцы Пенькнай. 35-гадовы беларус выйшаў з сабакамі на прагулку. Каля абеліска ў памяць загінулых салдатаў Арміі Краёвай сарваў адзін з польскіх сцягоў і кінуў сваім сабакам. Потым ён стаў сам таптаць сцяг. 

Сведкам гэтага інцыдэнту была жанчына, якая паведаміла пра яго ў паліцыю. Праваахоўнікі затрымалі беларуса.

Дарэчы, нашага суайчынніка раней ужо вінавацілі ў абразе польскага сцяга. Цяпер яму пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі