Беларусь — у ліку найгоршых краін свету па свабодзе слова

Першае месца ў свеце займаюць Нарвегія і Швецыя з самай свабоднай прэсай, далей ідуць некалькі краін Заходняй Еўропы і ЗША, паведамляе Радыё "Свабода".

Найгоршымі краінамі для журналістаў названыя Беларусь, Куба, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан. У іх, згодна са справаздачай, незалежных СМІ фактычна не існуе.

Расія, Азербайджан і Казахстан "выклікаюць асаблівую занепакоенасць", адзначае Freedom House. Прычым Расія фігуруе сярод аўтарытарных рэжымаў, якія актыўна душаць свабоду слова, нароўні з Кітаем і Іранам.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі