Беларусь у 2012 годзе прыме чэмпіянат свету па хакеі з мячом

Зборная Беларусі па хакеі з мячом захавала за сабою месца ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету.
На першым этапе спаборніцтваў у групе "А" наша каманда выступіла няўдала, прайграўшы зборным Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Казахстана і Расіі, заняўшы апошняе месца ў кампаніі наймацнейшых каманд планеты.

Пры гэтым наша каманда захавала месца ў эліце, дзякуючы перамозе над ЗША. Падчас сусветнага першынства адбылося пасяджэнне выканкама Міжнароднай федэрацыі хакея з мячом. На ім прынята рашэнне правесці чэмпіянат свету 2012 года ў Беларусі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі