Беларус стаў чэмпіёнам свету па шахбоксе (фота)

На рынг у трох вагавых катэгорыях выйшлі шэсць байцоў-інтэлектуалаў з Беларусі, Нямеччыны, Іспаніі, Італіі, Расіі ды Індыі.





Беларусу Леаніду Чарнабаеву прыйшлося выступаць супраць жыхара Індыі Тріпаці Шейлеша. У шостым раўндзе Чарнабаеў адправіў індыйскага суперніка ў накдаўн, пасля чаго бой фактычна ператварыўся ў збіццё. Пасля чарговага накдаўна суддзя абвясціў аб спыненні паядынку, паведамляе “Комсомольская правда”.





Шахбокс — гэта інтэлектуальны і ў той жа час байцоўскі від спорту. Паядынак складаецца з 11 раўндаў, няцотныя раўнды — “хуткія шахматы”, цотныя — бокс. Чатыры хвіліны на партыю, тры — на раўнд , а перапынак паміж імі — усяго хвіліна. Перамога дасягаецца накаўтам, тэхнічным накаўтам, здачай праціўнікам шахматнай партыі ці пасля пратэрміноўкі шахматнага часу.