Беларусь стала трэцяй краінай у Еўропе па колькасці замежных паляўнічых

Беларусь сёлета стала трэцяй краінай у Еўропе па колькасці замежных паляўнічых, якія наведалі нашу краіну. Лідзіруюць па гэтым паказчыку Расія і Венгрыя.
Як адзначыў намеснік міністра лясной гаспадаркі Мікалай Юшкевіч, у сярэднім толькі каля 15% паляўнічых прыязджаюць да нас "дзеля стрэлу і трафея", у асноўным замежнікі проста адпачываюць на паляўнічых базах.

Па словах намесніка міністра, летась на замежных паляўнічых наша краіна зарабіла каля 2 мільёнаў долараў. Яшчэ 5 мільёнаў долараў пакінулі беларускія аматары палявання.

“Інтэрфакс-Захад”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі