Беларусь прыме юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі

Беларусь прыме юніёрскі (U18) чэмпіянат свету па хакеі 2016 года ў групе А дывізіёну І. Матчы турніра пройдуць у красавіку наступнага года ў Мінску на “Чыжоўка-Арэне”.
Адпаведнае рашэнне прынялі 15 траўня ў Празе на паседжанні кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея. Заяўкі падалі Беларусь і Францыя, аднак пазней французы адклікалі сваю заяўку.

На чэмпіянаце свету 2015 у групе А дывізіёна І, які праходзіў у венгерскім Дэбрэцэне, зборная Беларусі заняла другое месца, саступіўшы пуцёўку ў элітны дывізіён камандзе Даніі.

Юніёрская зборная Беларусі ўжо пяць гадоў не можа вярнуцца ў вышэйшы дывізіён сусветнага хакея. Апошні раз у эліце беларускія юніёры гулялі ў 2010 годзе. Найлепшым дасягненнем стала пятае месца на чэмпіянаце свету-2002 у Славакіі, пішуць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі