Беларусь прыцягне расійскі стабкрэдыт у 1,5 мільярда долараў

Міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут заявіў, што мінфін будзе прыцягваць расійскі стабілізацыйны крэдыт на 1,5 мілярда долараў пад стаўку LIBOR плюс 0,75% гадавых. Міністр падкрэсліў, што ў расійскім бюджэце прадугледжаная магчымасць прадастаўлення Беларусі такога крэдыту.
Па словах Корбута, Беларусь разлічвае атрымаць у рамках крэдыту адзін мільярд долараў да канца гэтага года, і 500 мільёнаў у першым паўгоддзі 2008 года. Аднак ён адзначыў, што расійскі бок пакуль не прыняў канчатковага рашэння.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі