Беларусь прамяняе расійскі рубель на амерыканскі долар

Нацыянальны банк Беларусі аб’явіў, што з 2008 года адмовіцца ад прывязкі курсу нацыянальнай валюты да расійскага рубля. Такое палажэнне ўтрымоўваецца ў падрыхтаваным праекце асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанку.

Цяпер Беларусь афіцыйна прывязвае свой рубель да расійскага з калідорам ваганняў плюс-мінус 4%, а таксама да долара (плюс-мінус 2,5%). З наступнага года ў якасці адзінага арыентыру будзе выступаць амерыканская валюта.

Праўда, як адзначае расійскі інтэрнет-часопіс “Фінанс”, дэ-факта валютная палітыка Мінска ўжо даўно не залежыць ад сітуацыі на расійскім рынку.

Беларусь захоўвае свае рэзервы ў доларавых актывах, а па буйных гандлёвых кантрактах (у тым ліку за газ і нафтапрадукты) разлікі ідуць у амерыканскай валюце.

Заява беларускіх уладаў, на думку часопіса, прадыктавана хутчэй палітычнымі матывамі: ва ўмовах пагоршаных адносінаў з Масквой Аляксандр Лукашэнка жадае ў чарговы раз паказаць, што Беларусь пражыве і без інтэграцыі з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі