Беларусь павысіла для Расіі цану транзіту газу

"Белтрансгаз" і "Газпрам" падпісалі дадатковае пагадненне аб павелічэнні цаны транзіту газу па тэрыторыі нашай краіны.
Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, дадатковае пагадненне было падпісана на мінулым тыдні. Пры гэтым віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Беларусь, "не маючы цаны, выконвала ўсе абавязацельствы па транзіце".

Дадатковае пагадненне аб павелічэнні кошту транзіту было ініцыявана беларускім бокам. Ён распавёў, што “Газпрам” заплаціў за транзіт у першым паўгоддзі 105 млн. долараў. З гэтых грошай "Белтрансгаз" выплаціў розніцу, якая ўзнікла ў выніку таго, што ў другім квартале 2008 года Беларусь плаціла за газ па цане першага: 119 долараў за тысячу кубаметраў замест 128.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі