Беларус Павел Беганскі ў Тбілісі прынёс перамогу азербайджанскаму "Сімургу"

Беларускі футбаліст Павел Беганскі забіў адзіны мяч у вароты былога чэмпіёна Грузіі каманды "Сіоні" з горада Бальнісі і такім чынам прынёс перамогу азербайджанскай камандзе "Сімург", на праглядзе ў якой цяпер знаходзіцца.  Як паведамляе сайт day.az, таварыская гульня прайшла ў Тбілісі на стадыёне "Лакаматыў".

Калі з беларусам будзе заключаны кантракт, ужо 2 ліпеня Беганскі згуляе ў складзе "Сімурга", бронзавага прызёра чэмпіянату Азербайджана, у першым матчы Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі